БРЕСТ. БЕЛАРУСЬ. ОБЩЕСТВО. ПОЛИТИКА. РЕЛИГИЯ.
ДОМОЙ НОВОСТИ ССЫЛКИ ФОРУМ ФАЙЛЫ КОНТАКТ
  
   Регистрация    ВХОД  
ПУБЛИКАЦИИ
ВАШЕ МНЕНИЕ...
ГРУППА 5-А
ПОЛИТИЧЕСКИЕ ПАРТИИ В БРЕСТЕ
Современные молодежные субкультуры


НОВОЕ В ПУБЛИКАЦИЯХ
Сейчас много говорят и пишут о глобализации, но мало кто по-настоящему понимает смысл этого слова. Как и всякое явление в нашем мире, глобализация имеет два основных аспекта – положительный и отрицательный.
  Просмотр статьи в PDF-формате Напечатать статью Отправить статью

Насколько сильно влияние неофициальных объединений богатых и всемогущих на политику правительств и международные отношения? Одну из таких организаций - Бильдербергскую группу - нередко называют теневым глобальным правительством. В рамках проекта "Кто правит вашим миром?" Этьен Давиньон, председатель организации, дал эксклюзивное интервью Би-би-си.
  Просмотр статьи в PDF-формате Напечатать статью Отправить статью

Австрийская журналистка Джейн Бюргермайстер поведала о планах мировой закулисы, которые будут обсуждаться 4–7 июня в Испании на ежегодной встрече «Бильдербергского клуба»:
  Просмотр статьи в PDF-формате Напечатать статью Отправить статью

Бильдербергский клуб, Билдербергская группа, Билдербергская конференция (англ. Bilderberg group — Билдербергская группа) — неофициальная ежегодная конференция, состоящая примерно из 130 участников, большая часть которых являются влиятельными людьми в области политики, бизнеса и банковского дела, а также главами ведущих западных СМИ. Вход на конференцию только по личным приглашениям.
  Просмотр статьи в PDF-формате Напечатать статью Отправить статью

Бильдербергский клуб - это одна из самых важных и самых засекреченных структур мирового правительства. Возник он в 1954 году, а своe название получил от названия гостиницы в голландском городе Остербеке, где прошло первое заседание.
  Просмотр статьи в PDF-формате Напечатать статью Отправить статью

SmartSection is developed by The SmartFactory (http://www.smartfactory.ca), a division of INBOX Solutions (http://inboxinternational.com)
Вось такія мы, шведы!
Опубликовал(а) Admin 21/03/2008 (553 прочтений)
Восьтакія мы, шведы!

Узорная дзяржава, сумленне свету, краіна, якая абараняе сваіх жыхароў ад калыскі да магілы...

Так, розных уяўленняў пра Швецыю ў свеце багата. Большасць з іх звязана з нашымі здольнасцямі, арганізаванасцю, ахайнасцю і трохі наіўнай дбайнасцю. Замежныя клішэ малююць нас людзьмі спраўнымі, прыстойнымі, «прычаса-нымі», але ў той жа час крыху «затарможанымі» ды нуднаватымі, — людзьмі, якія не толькі бясконца даводзяць да бляску сваю маленькую паўночную ідылію, але і маюць дзёрзкасць па-свойму меркаваць пра тое, як іншыя, нашмат большыя і важнейшыя дзяржавы павінны весці свае справы.

Напэўна, у гэтым малюнку ёсць доля праўды. Швецыя — невялікая паўноч-ная краіна, якая менш як за стагоддзе ператварылася з жабрацкага, прымітыў-нага сельскагаспадарчага краю ў адно з самых сучасных грамадстваў дабра-быту ў свеце — дасягненне, якім сапраўды можна ганарыцца! Напэўна, мы здольныя, працавітыя, старанныя і добра выхаваныя — і разам з тым, мабыць, нуднаватыя і дбайныя. Чужому чалавеку шведы з першага позірку могуць падацца нават сарамяжлівым, замкнёным, ананімным народам, але не давайце сябе падмануць гэтай паверхняй. Там, пад ёй, ёсць і вар'яцтва, і чуллівасць, і сентыментальнасць і, не ў апошнюю чаргу, — моцнае, хоць і добра замаскіра-ванае, пачуццё нацыянальнай годнасці і свядомасці.

Ёсць, вядома, і ўсе славутыя шведскія «С» — секс, сорам, самагубствы, сацыялізм... але падрабязней пра гэта — у свой час і ў сваім месцы.

Клас Брытан

Культура


Іншаземцаў, якія сустракаюцца са Швецыяй і шведскай культурай упер-шыню, часта дзівіць багацце і разнастайнасць нашай культурнай скарбонкі, у якой бы галіне ні ляжалі іхнія інтарэсы — будзь гэта жывапіс, архітэктура, опера, паэзія, або сучасная кулінарыя, мода, музыка, дызайн. «Як гэтым людзям, якіхтак няшмат і якія жывуць так далёка, удалося здзейсніць так многа?» — нярэдка задаюць яны сабе такое пытанне.

Мы, шведы, ніколі не былі задаволеныя роляй глухога кутка на культур-най мапе свету. Мы заўсёды хутка ўспрымалі замежныя ўплывы і па-май-стэрску выкарыстоўвалі іх дзеля сваіх мэтаў. Нашу нацыянальную творчую культуру можна лічыць пабудаванаю на таленавіта перапрацаваных запазы-чаннях з іншых, большых культур. Але ў падмурку гэтае культуры ляжыць свая непаўторная душа з яе прастатой, хітраватасцю, журбой; з вечным жа-даннем вярнуцца назад, у сціпласць і нявіннасць тае вёскі, адкуль наш род.



Літаратура:

У святле дзяцінства і ў цені Стрындберга

Звычайна лічыцца, што гісторыя шведскай літаратуры пачалася ў і8-м стагодцзі з філосафа і містыка Эмануэля Сведэнборга (Emanuel Swedenborg). У г8-м стагоддзі таксама жыў і працаваў наш нацыянальны пясняр Карл Мікаэль Бельман (Carl Michael Bellman), вядомы сваімі жыццярадаснымі, здольнымі заклінаць смерць застольнымі песнямі і фрывольнымі пастаральнымі ідыліямі. Напрыканцы 19-га стагоддзя паўстаў цэлы шэраг буйных пісьменнікаў, але ўсе яны трапілі ў цень дэманічнага, заўжды неадназначнага творцы — Аўгуста


Стрындберга (August Strindberg), які за межамі Швецыі лічыцца адным з най-больш уплывовых драматургаў у гісторыі літаратуры.

У першай палове го-га стагоддзя сфар-мавалася моцная плынь, якая пазней стала характэрнаю для шведскай літара-турнай спадчыны — пралетарская проза. Да гэтай школы адносіцца шэраг пісьмен-нікаў — і некалькі пісьменніц, — аб'яд-наных агульным паходжаннем і падабен-ствам творчай тэматыкі: небагатыя, са-маадукаваныя дзеці сялян і рабочых, якія з рэалізмам і паэтычнасцю апісвалі цяжкія гады свайго дзяцінства і паказвалі, як Швецыя пераўтваралася са старажытнай сельскагаспадарчай краіны ў сучасную індустрыяльную дзяржаву, — часта на фоне цёплых, лірычных апісанняў пры-


роды. Эйвінд Юнсан (Eyvind Johnson) i Гары Марцінсан (Harry Martinson; якія падзялілі Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры і974~га г0Да)э ІваР Лу-Юхан-сан (Ivar Lo-Johansson) i Вільгельм Муберг (Vilhelm Moberg) — вось толькі некалькі найбуйнейшых імёнаў з гэтага пісьмен-ніцкага пакалення.

Міжнародны поспех сучасных швед-скіх пісьменнікаў стаў асабліва відавочны ў мінулае дзесяцігоддзе. Пасля доўгага пе-рьтяду адноснай ізаляцыі, арыентацыі на нацыянальны літаратурны рынак, швед-скіх пісьменнікаў пачынаюць чым далей, тым болей перакладаць на замежныя мовы. Шмат хто са шведскіх аўтараў, якія дасягнулі міжнароднага поспеху, нале-жыць да катэгорыі «папулярная літарату-ра». Тут можна згадаць такіх літаратараў, як Хенінг Манкель (Henning Mankell), Ян Гію (Jan Guillou), Хокан Нэсэр (Hakan Nesscr) i Ліза Марклунд (Liza Marklund); з-пад іх пяра выйшлі крымінальныя і пры-годніцкія раманы. Але і ў болып сур'ёз-ных літаратурных жанрах шведскія пісь-меннікі ў апошняе дзесяцігоддзе дасягнулі немалых поспехаў. Два з найболын вядо-мых аўтараў у гэтай галіне — празаік Пэр Улаф Энквіст (Per Olov Enquist) i паэт Тумас Транстромер (Tomas Transtromer), шматкроць адзначаныя рознымі міжна-роднымі прэміямі і ўзнагародамі.

Дзіцячая літаратура займае адмысло-вае месца ў шведскай літаратурнай тра-дыцыі. Найбольш славутая пісьменніца тут, зразумела, Астрыд Ліндгрэн (Astrid Lindgren). Шматлікія класічньы дзіцячьш кнігі Астрыд Ліндгрэн пра Пэпі Доўгую-


Два сімвалы шведскай літаратуры: Аўгуст Стрындберг і гераіня Астрыд Ліндгрэн Пэпі Доўгаяпанчоха; папулярны пісьменнік Хенінг Манкель (Henning Mankell).





Oksana Akinshina) y к/ф Ліля назаўсёды; класічны вобраз сялянкі з правінцыі Даларна пэндзля Андэрса Сорна.


панчоху, Эміля з Лёнэбергі, Карлсана, які жыве на даху, Роню, дачку разбойніка, Братоў Ільвінае Сэрца і інш., створаныя цягам шасцідзесяці гадоў, перакладзеныя сёння болын чым на сотню моваў і разыш-ліся па ўсім свеце шматмільённымі накла-дамі. У Швецыі творчасць Астрыд Лінд-грэн мае статус нацьюнальнай каштоўнас-ці. Яе кнігі паўплывалі — і надалей ўплы-ваюць — на цэлью пакаленні шведаў, пры-чым не толькі ў дзяцінстве, але і праз усё жыццё.

Кіно і сцэна:

Ці ёсць жыццё пасля Бергмана?

Няма сумнення, што шведскае кіно і95°~ бо-х гадоў нясе найбольшую адказнасць за стварэнне дагэтуль жывога міфалагіч-нага малюнку Швецыі як краіны, населе-най надзвычай прыгожымі, абсалютна здаровымі, сексуальна раскаванымі блан-дзінкамі, якія любяць купацца галышом у светлую летнюю ноч. Тагачасныя фільмы Інгмара Бергмана (Ingmar Bergman) або стужкі «Я цікаўная. Жоўты» Вільгота Шомана (Vilgot Sjoman) ды «Яна танчы-ла лета» Арнэ Матсана (Arne Mattsson) са сцэнамі галізны зрабіліся міжнарод-най сенсацыяй.

Значэнне Інгмара Бергмана для гісто-рыі шведскага кіно немагчыма перааца-ніць. На працягу сваёй шасцідзесяцігадо-вай кар'еры тэатральнага і кінематаграфічнага рэжысёра Бергман не толькі да-мінаваў на шведскай сцэне, — ён, напэўна, болын, чым хто іншы, паўплываў на тое, як Швецыя і «шведскасць» выглядаюць у свеце — і на візуальным, і на культурным узроўні.

Шведскае кіно, як і іншыя галіны культуры, цягам апошніх дзесяці гадоў ператварылася ў міжнародную з'яву, — як паводле сваёй вобразнай мовы, так і ў сэнсе дасягнення значных поспехаў за межамі краіны. Напрыклад, шведскі рэ-жысёр Ласе Хальстрам (Lasse Hallstrom) ужо шмат гадоў жыве і робіць кар'еру ў Галівудзе разам з такімі шведскімі акцё-рамі, як ягоная жонка Лена Улін (Lena Olin), Стэлан Скарсгард (Stellan Skars-gard) і найбольш вядомы ў свеце Петэр Стурмарэ (Peter Stormare). Лукас Мудзі-сан (Lukas Moodysson) належыць да маладзейшага рэжысёрскага пакалення, але такія ягоныя фільмы, як «Пакажы мне каханне» і «Ліля назаўсёды», ужо выклікалі вялікую ўвагу да сябе. Новай можна назваць і хвалю маладых тале-навітых рэжысёраў замежнага паходжан-ня, якія робяць кіно пра тое, што прынята называць «повай Швецыяй». Першым з іх быў Ёзэф Фарэс (Josef Fares), які зняў некалькі паспяховых як у мастацкім, так і ў камерцыйным плане камедыйных сту-жак. Другая галіна, дзе Швецьш ў апош-нія гады заявіла пра сябе на міжнарод-ным узроўні, — рэкламныя і музычныя відэа.

Таксама і ў галіне «жывога сцэнічнага мастацтва» — драматычнага, танцаваль-нага і музычнага тэатра — Швецыя можа


прапанаваць багата цікавага. Нашая ста-ліца Стакгольм традыцыйна ганарыцца самай вялікай у свеце «тэатранаселенас-цю». Каралеўскі драматычны тэатр і Ка-ралеўская опера — нацыянальнью сцэны найвышэйшага класу. А сусветна вядомы тэатр сучаснага танца Кульберг-балет цягам апошніх гадоў канкуруе са шмат-лікімі танцавальнымі калектывамі і такімі харэографамі, як Кенэт Кварнстрам (Kenneth Kvarnstrom), Вірпі Пахкінен (Virpi Pahkinen) i Крысціна Капрыолі (Cristina Caprioli).








Мастацтва:

Ад голых німфаў да жаночага відэамастацтва

Гісторыя шведскага мастацтва, як і сама шведская культура, адносна маладая і сціплая ў параўнанні з вялікімі еўрапейс-кімі цывілізацыямі. Антычнасці і Рэне-сансу ў нашых шыротах проста не было.

Можна сказаць, што шведскае мас-тацтва ў міжнародным разуменні гэтага слова пачынаецца напрыканцы і8-га стагоддзя з працаў майстра жывапіснага партрэту Аляксандра Росліна (Alexander Roslin) i скульптара Табіяса Сергеля (Tobias Sergei). Але насамрэч толькі ў канцы 19-га стагоддзя, у эпоху нацыяналь-нага рамантьтзму, шведскае выяўленчае мастацтва пачало сур'ёзна развівацца. Асновай тагачаснага шведскага мастацтва


разам 3 літаратурай і нават архітэкту-рай — была любоў да прыроды, каб не сказаць — яе культ.

Вялікія нацыянальныя мастакі, што тварылі на пераломе стагоддзяў — Андэрс Сорн (Anders Zorn), Бруна Лільефорс (Bruno Liljefors), Карл Ларсан (Carl Lars-son) і шмат хто іншы — малявалі адвечнае паўночнае імкненне вярнуцца назад да прыроды, да крыніц чыстага жыцця.

Легендарны кіраўнік стакгольмскага Музея сучаснага мастацтва Понтус Хуль-цэн (Pontus Hulten) паспрыяў таму, што Швецью і асабліва Стакгольм у бо-я і на пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя занялі сваё месца на сусветнай мапе сучаснага мастацтва. Паўтара дзесяткі гадоў Стакгольм быў адным з найваж-нейшых асяродкаў мастацкага жыцця. У 1998-м годзе Музей сучаснага мастацтва пераехаў у новы будынак, сканструяваны паводле праекта іспанскага архітэктара Рафаэля Манео (Rafael Moneo). Сёння пад кіраўніцтвам Ларса Нітве (Lars Nittve) Музей сучаснага мастацтва зноў заняў месца вядучай сцэны сучаснага мастацтва сусветнага ўзроўню. (Ларс Нітве вярнуўся ў Стакгольм пасля некалькіх гадоў працы ў Лондане, дзе ён заснаваў і ўзначальваў галерэю Tate Modern.)

Ha мяжы 2о-га-2і-га стагоддзяў шведскія мастакі дамагліся прарыву на міжнароднай мастацкай арэне. Сярод сучасных шведскіх мастакоў, прызнаных у сусветным маштабе, надзвычай многа жанчын, сярод якіх шмат хто займаецца фота- і відэамастацтвам.




Музыка:

Музычны цуд у міноры

Кажуць — як у нашай краіне, так і па-за яе межамі, — што маленькая Швецыя займае ў свеце трэцяе месца па экспарце музыкі пасля сучасных музычных звышдзяржаў — ЗША і Вялікабрытаніі.

Якая ў такіх падліках доля праўды — высветліць вельмі цяжка. Відавочна, аднак, што поспехі Швецыі (не ў апошнюю чаргу за мінулае дзесяцігоддзе) на міжнародным музычным рынку ўражваюць. Нашую краіну часам падаюць як нейкую музыч-ную фабрыку, якая без перапынку выкідае на рынак усё новыя «прадукты» — ад мілагучных шлягераў да жорсткага дэз-метал-року. Асаблівую ўвагу прыцягваюць да сябе шведскія дасягненні ў галіне ка-мерцыйнай музыкі, дзе добрую міжнарод-ную рэпутацыю заваявалі не толькі швед-скія артысты, але, мабыць, у першую чаргу аўтары песень і прадзюсеры. Шведскі ка-мерцыйны «саўнд» стаў глабальным рэ-цэптам поспеху. Можна нават здзіўляцца той колькасці найпапулярнейшых у свеце артыстаў, за чыёй спіною стаяць шведскія крэатыўныя каманды.

Як і ў шмат якіх іншых галінах куль-туры нашага глабалізаванага свету, у му-зыцы вельмі цяжка акрэсліць, што такога тыпова шведскага ў гэтым вядомым «саўндзе». Хутчэй за ўсё, рэч у тым, што шведскія аўтары песень праявілі здоль-насць вельмі хутка і па-майстэрску перай-


маць замежныя ўплывы і потым спрытна і эфектыўна пераплаўляць іх у сваю, віда-вочна моцную, музыку.

Часам кажуць, што шведскія выканаў-цы і аўтары песень маюць асаблівае па-чуццё моцнай мелодыі, якое грунтуецца на нашых мінорных, журботных народ-ных песнях. Іншае тлумачэнне — швед-ская муніцыпальная музычная школа, якая ўжо ў ічбо-я гады дала магчымасць дзецям з розных слаёў грамадства займац-ца музыкай змалку. Напэўна, у абедзвюх гэтых тэорыях ёсць свая праўда.

He падлягае сумненню, што ABBA з яе унікальным шэрагам трыумфаў у 1970-я i на пачатку 1980-х гадоў зрабіла для швед-скай музыкі тое самае, што для спорту — Б'ёрн Борг (Bjorn Borg). Менавіта ABBA адчыніла дзверы для міжнародных поспе-хаў шведскай музычнай індустрыі і швед-скіх артыстаў.

Таксама відавочна, што музыка ў шведскім грамадстве цесна звязаная з на-роднай традыцыяй. I гэта тычыцца не толькі поп-музыкі, але і ўсяго музычнага спектру — ад фальклору да джазу і оперы.

Дызайн і мода:

Мінімалістычная экстравагантнасць

Мінулае дзесяцігоддзе прынесла шведскай культуры творчае адраджэнне і міжнарод-ныя поспехі ў шмат якіх галінах. Але найболыпую ўвагу на сусветным узроўні



Святло, прастата і спакойная вытанчаная элегантнасць — характарныя рысы сучаснага шведскага дызайну.


прыцягнулі да сябе дасягненні Швецыі ў галіне сучаснага дызайну. Такое ўражанне, што Швецыя папросту прыйшла з ніад-куль, каб заняць агульнапрызнанае трэцяе месца ў свеце — поруч з Італіяй і Вяліка-брытаніяй — у галіне прамысловага ды-зайну і дызайну інтэр'ераў.

Але такое ўражанне не адпавядае гістарычнай праўдзе. Швецыя мае доўгую і ганаровую традыцыю мастацкіх рамёст-ваў і іхняга сучаснага, індустрыяльнага нашчадка — дызайну. 3 канца 192.0-х гадоў, калі ўпершыню прагучала азначэн-не «Swedish Grace», i да сярэдзіны 1960-х Швецыя была адной з краін-лідэраў у га-ліне дызайну і архітэктуры.

Дваццацігадовы перьюд заняпаду па-між 1965-м i 1985-м гадамі можна лічьтць у нашай сучаснай гісторыі выключэннем. Напрыканцы ж 1980-х гадоў цэлы шэраг дызайнераў — такіх, як Тумас Сандэль (Thomas Sandell), Пія Вален (Ріа Wallen), Матс Тэселіус (Mats Theselius), Юнас Бу-лін (Jonas Bohlin) — разам з невялікімі прагрэсіўнымі вытворчымі прадпрыемст-вамі прадставілі свае творы на міжнарод-ным узроўні і неўзабаве прыцягнулі да сябе ўвагу сусветных медьюў у галіне дызайну і стылю жыцця. Дызайнерская мова новага пакалення вызначалася тымі ж адметнымі рысамі, што і так званью «Swedish Grace» i «Swedish Modern» першай паловы 2о-га стагоддзя: праста-той, зручнасцю, светлымі фарбамі, пава-гай да натуральных матэрыялаў і свое-асаблівай ціхай элегантнасцю, прыпраўле-най хітраватым гумарам. Стакгольм у апошнія гады стаўся важным міжнародным дызаннерскш цэнтрам, у пэўным сэнсе параўнальным з такімі метраполіямі дызайну, як Лондан і Мілан. Стакгольмскі кірмаш мэблі, які штогод адбываецца ў шведскай сталіцы ў лютым, вырас да маштабаў трэцяй па велічыні выставы дызайну ў Еўропе. Нават трады-цыйная шведская індустрьш мэблі і ін-тэр'ераў, якая месціцца ў асноўным на поўдні Швецыі ў правінцыі Смоланд, пасля не вельмі шпаркага старту, сёння ідзе ў нагу з новымі павевамі і выяўляе сваё майстэрства і ўмельства як вытворцаў сучаснага дызайну на міжнародным узроўні. Найбуйнейшае і наймацнейшае з усіх прадпрыемстваў правінцыі Смоланд — натуральна, IKEA, якая іграе ў сваёйуласнай суперлізе. Але гэта — іншая, зусім асобная гісторыя...

Есць у Швецыі і багатая традыцыя моды і тэкстыльнай прамысловасці. Тра-дыцыя, якой можна ганарыцца і якой трэба адпавядаць. I тут мы ў апошнія гады таксама ўбачылі рух, які можна лічыць пачаткам новай эпохі шведскага дызайну. Сёння ў Швецыі расце колькасць маладых, таленавітых дызайнераў адзен-ня, якія працуюць са сваімі ўласнымі брэндамі. Дагэтуль, аднак, дызайнеры моды не здолелі дасягнуць камерцыйных поспехаў, якія магчыма параўнаць з поспехамі іхніх калегаў у галінах мэбле-вага і прамысловага дызайну. Рынак мас-тацкай моды ў Швецыі невялікі, і пануюць

Традыцыйнае народнае мастацтва зноў актуальнае, у тым ліку і як крыніца натхнення для сучасных шведскіх дызайнераў.









Швецыя стала лідэрам у галіне сучаснага кулінарнага мастацтва.


на ім паспяховыя сеткі крамаў адносна таннага адзення, сярод якіх становішча бясспрэчнага лідэра займае, вядома, Н&М.

Народнае мастацтва:

Традыцыя ў модзе

Традыцыйныя шведскія рамёствы свед-чаць пра наша простае, сялянскае, паў-ночнае паходжанне; гэта відаць і ў выраз-насці, і ў фарбах, і ў формах, і ў выбары матэрыялаў. Тут можна ўбачыць тыя ж характэрныя рысы, якія зрабілі глабаль-ным брэндам сучасны шведскі дызайн: прастату, чыстыя лініі, сілу, гармонію, праслаўленне прыроды.

Швецью — вялікая, геаграфічна раз-леглая краіна. Калі рухацца ад гор Лап-ландыі, з традыцыйнымі рамёствамі саамаў, на поўдзень — да ўрадлівых раў-нін правінцыі Сконэ, вядомых, не ў апош-нюю чаргу, сваімі ярка-каляровымі трады-цыйнымі тканінамі, можна назіраць вялі-кую разнастайнасць мастацкіх рамёстваў. Розныя рэгіёны спецыялізуюцца на розных рамёствах: сустракаецца праца з драўнінай і бяростай, кавальскае мастацтва, пляцен-не кошыкаў, кераміка, скура і тэкстыль. Асабліва жывая і багатая традыцыя мас-тацкіх рамёстваў у правінцыі Даларна, вядомай арыгінальнымі дэкаратыўнымі роспісамі з фантастычнымі расліннымі матывамі. Адсюль паходзіць галоўны шведскі нацыянальны сімвал — распісны дальскі конік.

Цягам апошніх гадоў традыцыйныя


рамёствы перажываюць своеасаблівы рэнесанс, у тым ліку і сярод людзей ма-ладзейшых пакаленняў. Паспрыялі абуд-жэнню гэтай цікавасці і многія сучасныя дызайнеры адзення і інтэр'еру, што вы-карыстоўваюць у сваёй працы матывы традыцьшных шведскіх рамёстваў.

Кулінарыя:

Годзе смяяцца са шведскага кухара!

Шведская кулінарьш і рэстаранны бізнес перажылі ў апошнія дзесяцігодцзі вялікую метамарфозу. Яшчэ ў сярэдзіне 1980-х гадоў шведская кухня была з міжнарод-нага пункту гледжання правінцыйнай і нецікавай. Што з замежных кулінарных праяваў на той час сапраўды прабілася ў нашую штодзённую кухню, з яе цяжкай сялянскай спадчынай у форме мясных фрыкадэлек, галубцоў, рубленых біфштэк-саў, бульбяных клёцак, пракіслай салакі і марынаванага селядца, — дык гэта хіба толькі тонкая французская кулінарыя, амерыканскі фастфуд, танньш піцэрыі і кепскія кітайскія рэстараны.

3 тае пары мы знаходзімся на «рэста-ранна-харчовым» уздыме, які пакуль што не паказвае ніякіх прыкмет спаду. Швед-ская традыцыя харчавання шырока адкры-лася для ўплываў з усяго свету. Маладыя шведскія кухары ўздымаюць кулінарнае мастацтва на новую вышыню, успры-маючы павевы кулінарнай глабалізацыі,
але не забываючыся пра нашыя сялянскія карані. Швецьы ўзнялася да самых вы-шынь сучаснай высокай кулінарыі і лічыцца сёння адной з самых перадавых краін у гэтай галіне. Сярод маладых шведаў з творчымі здольнасцямі прафесія кухара набыла статус «зорнай». У такіх папуляр-ных міжнародных спаборніцтвах, як Чэм-піянаты свету па кулінарыі і Кулінарныя алімпійскія гульні, — шведы не раз спраў-лялі трыумфы як у камандным, так і ў індывідуальньш заліку.

Рэстараны Стакгольма сталі ў апошнія гады адным з галоўных турысцкіх магнітаў горада. Але шведскі «рэстаранны бум» не абмяжоўваецца сталіцай. Практычна па ўсёй краіне сёння можна знайсці рэстараны і шынкі, якіх сапраўдны гурман не праміне.






Швецыя са сваім дзевяцімільённым насельніцтвам — невялікая нацыя, меншая за Бельгію і ўдвая меншая за Нідэрланды. Мабыць, таму іншаземцы звычайна здзіўляюцца, калі даведваюцца пра яе геаграфічныя памеры. Тэрытарыяльна Швецыя — адна з найбуйней-шых краін Заходняй Еўропы: па сваёй плошчы яна амаль роўная Іспаніі або Францыі і большая за Каліфорнію.

Вялікая тэрыторыя і малое насельніцтва робяць Швецыю адной з найбольш рэдканаселеных краін Еўропы. I гэта пры тым, што каля 90% яе жыхароў прыпадае на паўднёвыя рэгіёны. У зямлі Норланд, якая складае дзве трэці тэрыторыі Швецыі, жыве меней за мільён чалавек. Астатняе — дзікая прырода, якую часта згадваюць як апошні падобны рэгіён у Еўропе. На гэтых вялізных норландскіх пустках знаходзіцца асноўная маса прыродных рэсурсаў, на якіх грунтуецца шведская прамысловасць — лес, руда, энергія вады.

Больш за палову агульнай тэрыторыі Швецыі займаюць лясы, пераважна хваёвыя. 16% займаюць горы, меней за 10% — азёры, рэкі і балоты, і толькі 8% усяе тэрыторыі — уробленыя землі. Болей за 80% тэрыторыі Швецыі — практычна незаселеныя!

Увогуле, на большай частцы Швецыі і Скандынаўскага паўвострава магчыма жыць і ўрабляць зямлю толькі дзякуючы цёпламу Гальфстры-му, які працякае ў паўночнай Атлантыцы ля заходняга берага Нарвегіі. У іншых частках свету — напрыклад, у Канадзе, на Алясцы, у Грэнландыі і Сібіры — на гэтых шыротах збольшага непрыдатная для жыцця тундра.


Ландшафты:

Ад халодных гор да шумлівых гаёў

Швецыя славіцца хараством прыроды — не ў апошнюю чаргу сярод саміх шведаў, закаханых у сваю прыроду з амаль рэ-лігійнай сілай.

Працягласць краіны з поўначы на поўдзень — амаль ібоо кіламетраў ад Трэрыксросэта на поўначы да Смюге-хука на поўдні — робіць прыродныя кантрасты паміж паўднёвай, сярэдняй і паўночнай часткамі краіны надзвычай рэзкімі.

На самай поўначы — агромністы лапландскі свет: голыя скалы, нізкарос-лыя лясы, непралазныя балоты, моцныя вятры. Скандынаўскія горы цягнуцца на поўдзень уздоўж заходняй мяжы краіны, быццам хрыбетнік, які аддзяляе Швецыю ад Нарвегіі. Большую частку астатняй Паўночнай і Сярэдняй Швецыі пакры-ваюць густыя хваёвыя лясы, прарэзаныя сістэмай блакітных азёр і шумлівымі рэчкамі, што бягуць з ахінутых снегам горных вяршынь Захаду ўніз, да Бал-тыйскага мора.

Уздоўж доўгіх берагоў Швецыі можна знайсці шмат непаўторных мясцін — ад дзівоснага Высокага берага, які ўваход-зіць у спіс ЮНЕСКА як унікальная су-светная спадчына, праз фантастычныя, з дзесяткамі тысяч збольшага бязлюдных выспачак і шхераў, архіпелагі Стакголь-ма, Вэстэрвіка і Санкт-Ганны, і да голых,




ружаватых астравоў заходняга ўзбярэж-жа, што цягнуцца амаль да нарвежскіх ф'ёрдаў.

Ля ўсходняга ўзбярэжжа Швецыі знаходзяцца дзве вялікія выспы — Готланд і Эланд, унікальныя хараством сваёй прыроды: з шыпастым вапняком берагоў, квяцістымі лугамі і верасовымі пусткамі, якія пераліваюцца такім ба-гаццем фарбаў, якое звычайна можна сустрэць толькі на паўднёвых шыротах.

На поўдні Швецыі месціцца Сконэ — самая багатая і ўрадлівая сельскагаспа-дарчая правінцыя нашай краіны, дзе гойдаюцца раўніны, мякка перакочваюцца ўзгоркі, шумяць лісцем лясы і кіламетра-мі цягнуцца пясчаныя пляжы.

Нашая краіна настолькі вялікая, a нас, шведаў, так мала, што дзікая пры-рода заўсёды побач для ўсіх і кожнага. Гэта сапраўдная раскоша, але разам з тым і само сабой зразумелае права, — дарэчы, бясплатнае.

Адметная рыса нашай паўночнай прыроды — радыкальная змена выгляду ландшафтаў, якая залежыць ад пары года. Чатыры разы ў год краявід мяняе скуру, пераапранаецца, няспынна граючы адценнямі яркіх фарбаў.


Экалагічная палітыка:

Нашая любоўда прыроды

Любоў і павага да прыроды, як ужо гава-рылася, — цэнтральная частка шведскай душы. У Швецыі існуе старажытны, уні-кальны ў сусветнай практыцы закон, які дае магчымасць усім без выключэння сва-бодна знаходзіцца на ўлонні прыроды — ставіць намёты, збіраць грыбы, кветкі і ягады, купацца і гэтак далей. Гэтае права распаўсюджваецца нават на прыватнью тэрыторыі, умова адна — каб вас было не відаць і не чуваць з дома ўладальніка. Прынцып, які ляжыць у аснове гэтага права — «свабода ў спалучэнні з адказ-насцю» — вядомы ўсім і кожнаму. Людзі не павінны забруджваць прыроду — па-кідаць смецце, ламаць голле дрэваў, ня-дбайна ставіцца да вогнішчаў і г.д.

Такое «інтымнае» стаўленне да прыро-ды дапамагло зразумець, што прыродныя рэсурсы не бязмежныя. У нашай краіне гэта зразумелі даўно, і з 1970-х гадоў у галіне аховы навакольнага асяроддзя Швецыя належыць да найболып перада-вых дзяржаваў свету.

3 вялікай гордасцю мы можам канста-таваць, пгго сёння ў Швецыі лясы здара-вейшыя, а паветра і вада чысцейшыя, чым 2,о гадоў таму. Шмат якія віды жывёл і раслін, што раней знаходзіліся на мяжы вымірання, сёння, дзякуючы мэтанакіра-ванай працы, цалкам адрадзіліся. Відавоч-нае сведчанне гэтых перамен — вада каралеўскай сталіцы. У самым цэнгры Стак-гольма сёння можна і купацца, і лавіць рыбу.

На міжнародным узроўні Швецыя даўно і акгыўна працуе над пытаннямі глабальнай экалогіі — як у рамках ААН, так і праз іншыя міжнародныя арганізацыі. Пачынаючы з і995~га Г(ЭДа, калі Швецью ўвайшла ў EC, вялікая частка гэтай працы ажыццяўляецца праз агульнаеўрапейскія структуры. Швецыя, разам з іншымі паў-ночнымі краінамі-сябрамі EC, належыць у шматлікіх пытаннях экалагічнай палітыкі ў аб'яднанай Еўропе да самай прагрэсіўнай фракцыі.

Паўночнае ззянне і начное сонца:

Калі не бывае цёмна

Геаграфічнае становішча Швецыі пра-дугледжвае жорсткі клімат, які, аднак, злагоджваецца цёплым Гальфстрымам, што працякае праз Паўночную Атлан-тыку. Яшчэ больш экстрэмальнымі часта лічацца суадносіны паміж прыродным святлом і цемрай у нашай краіне. Паў-ночнае святло Швецыі стала адной з га-лоўных турысцкіх славутасцяў і прываб-лівае шматлікіх турыстаў.

Увесну і на пачатку лета дні робяцца ўсё даўжэйшыя і святлейшыя, каб напры-канцы чэрвеня дасягнуць сваёй кульміна-цыі. У гэты час на поўначы краіны сонца свеціць круглыя суткі, а на поўдні цемра апускаецца толькі на пару гадзін, дый то




Унікальныя светлавыя феномены Поўначы: начное сонца і паўночнае ззянне.



больш як нейкае містычнае паўсвятло. Белыя ночы пачынаюцца ў Швецыі ад пачатку траўня і цягнуцца да пачатку жніўня. Начное сонца Лапландыі — падзея, якая штогод вабіць цікаўных з усяго зямнога шару.

У апошнія гады прывабліваць турыс-таў, хоць і далёка не так бурна, пачала нават супрацьлегласць «белым начам» — густая паўночная цемра. Некаторью пе-раадольваюць няблізкую дарогу, каб тра-піць у Лапландыю і адчуць усеабдымную зімовую цемру, глухую цішыню, востры мароз — пад мінус 30 i ніжэй, ды магут-ную светлавую сімфонію паўночнага ззяння, якая разлягаецца ў начных арктычных нябёсах.


СЯРЭДНЯЯ ТЭМПЕРАТУРА
СТУДЗЕНЬ
ЛІПЕНЬ

Мальмё
- 0,2°С
+16,8°С

Стакгольм
- 2,8°С
+17,2°С

Кіруна
-16,0°С
+12,8°С

СВЕТЛАВЫ ДЗЕНЬ
СНЕЖ./СТУДЗ.
ЧЭРВ./ЛІП.

Мальмё
7 гадзін
17 гадзін

Стакгольм
6 гадзін
18 гадзін

Кіруна
0 гадзін
24 гадзіны




Буры мядзведзь і рысь: два прадстаўнікі шматлікіх відаў дзікіх жывёл, што жывуць у шведскіх лясах.





Толькі апошнім часам навука здолела цалкам зразумець шырыню геніяльнай навуковай працы Лінэя. Акрамя іншага, ён лічыцца сёння, напэўна, найважнейшым папярэднікам Дарвіна. Жорсткія патра-баванні Лінэя адносна эмпірычных доказаў як грунту для навуковых высноваў сталі важнай умовай развіцця прыродазнаўчых даследаванняў.


Дзікія жывёлы:

Сяродласёў, ваўкоў, мядзведзяў і рысяў

У лясах і на бязлюдных землях, якія складаюць дзве трэці тэрыторыі Швецыі, жыве багата дзікіх жывёл. Шматлікія віды, якія раней былі на мяжы знікнення, сёння апынуліся ў бяспецы — у большас-ці выпадкаў гэта стала вынікам свядомай працы па абароне навакольнага асярод-дзя і умоваў жыцця дзікіх жывёл.

Найбольш вядомая жывёла Швецыі — лось, неафіцыйны сімвал краіны і па-пулярны матыў шматлікіх сувеніраў. Ласі жывуць па ўсёй краіне, нават на ўскрайку вялікіх гарадоў. Лось настолькі звычайная жывёла, што стаў адной з найболып не-бяспечных прычын аўтамабільных ава-рый. Восеньскае паляванне на лася — вялікая народная забава.

Разам з чатырма іншымі жывёламі лось уваходзіць у шведскую «вялікую пяцёрку» — накшталт афрыканскай Big Five. Астатнія чацвёра сяброў гэтай «пяцёркі» — драпежнікі: буры мядзведзь, які жыве пераважна ў паўночна-заходніх лясах; расамаха, што сустракаецца зболь-шага ў Лапландыі і палюе, у прыватнасці, на паўночнага аленя; воўк, які раней быў на мяжы вымірання, а цяпер зноў пануе на прасторах Швецыі, забрыдаючы нават на поўдзень краіны; ды рысь, нашая дзікая кошка, што водзіцца ў лясных нетрах амаль па ўсёй краіне.


Лінэй:

Ён чытаў прыроду

Карл фон Лінэй (Carl von Linne; 1707-78), вядомы ў англамоўным свеце пад проз-вішчам Лінэус (Linneaus) — вялікі шведскі медык і батанік, знакаміты найперш сваёй сістэмай класіфікацыі раслін, жывёл і мі-нералаў.

Лінэй здзейсніў шэраг экспедыцыяў па Швецыі, у прыватнасці, у Лапландыю, Даларну і Сконэ. Прыроду наведаных ім мясцін ён апісаў у падрабязных справазда-чах. Ягонью вучні аб'ехалі ўвесь свет, у тым ліку Японію, Кітай, Паўночную Амерыку, Аравію і Паўночны Ледавіты акіян.

Батанік, які здзейсніў рэвалюцыю ў навуцы — Карл фон Лінэй.





«Шлях залатой сярэдзіны» — так у Швецыі кажуць пра наш народ, які цэніць кампраміс, узаемаразуменне, заўсёды выбірае меншае з двухзол.

Калі ўзяць пад увагу традыцыйнае шведскае нежаданне высоў-вацца і такое ж традыцыйнае жаданне ўсім унаравіць, дык, пэўна, не дзіва, што якраз Швецыя здолела на працягу 20-га стагоддзя, калі Еўропа разрывалася паміж капіталізмам і камунізмам, утрымацца паміж гэтымі скрайнасцямі.

Асабліва ў амерыканскай прапагандзе 1950-х, 60-х і 70-х гадоў Швецыя малявалася як паўкамуністычная краіна, дзе свабоды грамадзян жорстка абмяжоўваюцца. Гэта, зразумела, толькі міф. Швецыя — сапраўдная дэмакратычная краіна з грунтоўнай рынкавай эканомікай.

Але праўда тое, што Швецыя — магчыма, у большай ступені, чым любая іншая заходняя краіна, — выкарыстоўвала ў сваёй палітыцы размеркавання прыбыткаў сацыялістычныя элементы. Гэта адбыва-лася пад кіраўніцтвам сацыял-дэмакратычнай партыі, якая, з малы-мі перапынкамі, кіравала краінай з 1930-х гадоў па 2006-ы. Дабра-быт, пабудаваны цягам 20-га стагоддзя, размяркоўваецца праз маш-табную сістэму выкарыстання падатковых сродкаў — на школу, ахову здароўя, клопат пра дзяцей і састарэлых, страхоўку па даглядзе за дзецьмі, пенсіі і розныя формы сацыяльнай дапамогі. У выніку мы маем грамадства з меншай эканамічнай розніцай паміж класамі, чым у іншых, блізкіх паўзроўні развіцця, краінах.


Дабрабыт і клопат:

Ад калыскі да магілы

Рабочы pyx i іншыя «народныя рухі» (за цвярозы лад жыцця, жаночы і гэтак далей) здаўна маюць у нашай краіне вялікі ўплыў. У 1920-я гады да ўлады ўпершыню прый-шлі сацыял-дэмакраты. Цягам 1930-х раз-гарнулася будаўніцтва таго, што тагачасны прэм'ер-міністр Пэр-Альбін Хансан (Рег-Albin Hansson) назваў «народным домам». Ідэя была ў тым, каб назаўсёды ўзняць Швецыю з беднасці і пабудаваць грамад-ства, у якім усе грамадзяне, незалежна ад полу, класу, сацыяльных традыцыяў і іншых атрыманых у спадчыну ўмоваў, гарантавана мелі б поўную бяспеку.

Гэты шведскі «народны дом» не па-вінен быў трымацца на дабрачыннасці — асноўная фінансавая нагрузка ўсклада-лася праз спецыяльную сістэму падаткаў на самых забяспечаных. Згодна з прын-цыпам «ад кожнага па здольнасцях — кожнаму па патрэбах». Адна з назваў гэтай сістэмы пабудовы дабрабыту — «палітыка трэцяга шляху»: маецца на ўвазе вузкая, няходжаная сцежка паміж капіталізмам і сацыялізмам. Гэты «шлях залатой сярэдзіны» вядомы ў свеце як «шведская мадэль» — выраз, што апісвае шведскую палітыку ўзаемаразумення на рынку працы.

У часы непараўнанага эканамічнага росту 1950-60-х гадоў у Швецыі была пабудаваная самая ўдалая, прафінансава-ная падаткамі, сістэма дабрабыту. Досвед шматлікіх рэформаў, праведзеных зболь-


"г\р;іша, якал оарошці. сваіх грамад зян ад калыскі да магілы» — яшчэ адзін, не пазбаўлены сарказму, выраз, які часта сустракаецца, калі гаворка заходзіць пра Швецыю. У ім нямала праўды. Шведская сістэма адрозніваецца ад іншых тым, што грамадства ўзяло на сябе вялікую частку адказнасці за штодзённае жыццё, спакой і бяспеку грамадзян, тую частку, якая раней традыцыйна ляжала на сям'і.

Гэты клопат пачынаецца ўжо з першых гадоў жыцця — з аховы здароўя маці і дзіцяці — і працягваецца потым у дзіця-чых садках і падрыхтоўчых класах шко-лы. Апошнімі гадамі з'явіліся прыватныя і кааператыўныя дзіцячыя садкі, але фінан-суецца іхняя праца ўсё роўна ў значнай ступені дзяржаваю. Школа бясплатная — гэта значыць, яна фінансуецца з падат-ковых сродкаў; гэта тычыцца не толькі пачатковых школак і гімназіяў, але і вы-шэйшай адукацыі. Дзяржава прапануе студэнтам пазыкі, каб моладзь з усіх кла-саў грамадства мела магчымасць вучыцца.

Сістэма страхавання здароўя гарантуе ўсім практычна бясплатную медыцынскую дапамогу і датацыі на лекі і на паслугі дантыста. У выпадку хваробы выплоч-ваецца грашовая кампенсацыя замест страчанага заробку, не вышэйшая, аднак, за пэўны ўзровень. Нават клопат пра ста-рых амаль цалкам фінансуецца грамадст-вам. Людзі сталага веку атрымліваюць агульную для ўсіх «народную» пенсію, a таксама пенсію на аснове заробкаў у часе працоўнай дзейнасці. Ёсць фінансаваньы дзяржавай сістэмы страхавання па да-глядзе за дзецьмі, субсідыяў на аплату жылля, дапамогі беспрацоўным, людзям у цяжкім сацыяльным становішчы і гэтак далей. Мэта адна — каб кожны жыхар краіны, незалежна ад умоваў жыцця або асабістага лёсу, мог разлічваць на дапа-могу з боку грамадства, прынамсі што да асноўных патрэбаў.

У апошнія гады шведская сістэма сацыяльнай бяспекі, асабліва ў перыяды эканамічнага заняпаду, знаходзілася пад жорсткім прэсам. Доўгія чэргі на медыч-ную дапамогу, адсутнасць персаналу, не-дахоп сродкаў у сістэме выплаты пенсіяў — вось толькі некаторыя праблемы апошняга часу. 3 прычыны павелічэння сярэдняй працягласці жыцця насельніцтва Швецыі робіцца ўсё старэйшым. Неўза-баве на пенсію выйдуць вялікія масы на-ступных пакаленняў працаўнікоў, што




Шведскі Рыксдаг на выспе Хельгеандсхольмен у Стакгольме.
ставіць у цэнтр грамадскан увап палітыка-эканамічную праблему захавання і развіц-ця сістэмы сацыяльнай бяспекі, каб яна і надалей гарантавала ўсім і кожнаму да-брабыт, бяспеку, клопат і медычную дапамогу.


Дэмакратыя сёння:

Усе галасы падліч-ваюцца
ГАЛАВА ДЗЯРЖАВЫ: кароль Карл XVI Густаў (Carl XVI Gustaf), пануе з 1973 году; жанаты з каралевай Сільвіяй (Silvia); старэйшая зтраіх дзяцей — дачка, якая атрымае ў спадчыну трон, — кронпрынцэса Вікторыя (Victoria).

ГАЛАВА ЎРАДА: Фрэдрык Райнфельт (Fredrik Reinfeldt); прэм'ер-міністр урада буржуазнай большасці.


Швецыя — прадстаўнічая дэмакратыя. Заканадаўчы сход мае назву Рыксдаг і складаецца з 349~ДІ дэпутатаў. Выбары ў Рыксдаг праходзяць кожны чацвёрты год. Пасля выбараў гооб года дванаццаціга-довы перыяд улады сацыял-дэмакратаў быў перапынены. Чатыры партыі бур-жуазнага альянсу — Умераная кааліцый-ная партыя, Ліберальная народная партыя, Партьш цэнтру і Хрысціянска-дэмакра-тычная партыя — сфармавалі ўрад разам. Адказным за фармаванне ўраду і прэм'ер-міністрам стаў у веку сарака аднаго году

Выбары ў Рыксдаг у верасні 2006-га года: падзел мандатаў і колькасць галасоў (партыі павінны пераадолець чатырохадсоткавы бар'ер)



Удзел у выбарах: 82%

Колькасць дэпутатаў-жанчын: 47%

Грамадзяне Швецыі ва ўзросце 18-ці і болей гадоў маюць права галасаваць на выбарах у парламент і на мясцовых выбарах. Грамадзяне іншых краін, якія стала пражываюць у Швецыі сама менш тры гады, маюць права галасаваць на муніцыпальных і рэгіянальных выбарах.





Роўныя правы і магчымасці для мужчын і жанчын, каб спалучаць працу і сям'ю


— галоўная мэта шведскай сямейнай палітыкі.


Сацыял-дэмакраты, якія кіравалі краі-най на працягу большай часткі мінулага стагоддзя і займалі ў шведскай палітыцы унікальныя для Заходняй Еўропы паноў-ныя пазіцыі, атрымалі ў выніку адну з найгоршых у сваёй гісторыі лічбаў пад-трымкі выбаршчыкаў і перайшлі, разам з Левай партыяй і Партыяй аховы нава-кольнага асяроддзя, у апазіцыю.

Шведская дэмакратыя, таксама як і іншыя заходнія дэмакратыі, у апошнія дзесяцігоддзі сутыкнулася з праблемай змяншэння палітычнай заангажаванасці насельніцтва. Палітычным партыям ро-біцца ўсё цяжэй прывабліваць новых сяброў, асабліва маладзейшых. Цягам доўгага перыяду колькасць выбаршчы-каў, якія бяруць удзел у выбарах, няўхіль-на змяншалася, хаця раней гэтая лічба заўсёды была на выключна высокім, у параўнанні з замежнымі краінамі, узроў-ні. На выбарах гооб-га году колькасць выбаршчыкаў, аднак, вырасла да больш як 8о%. На выбарах у Еўрапейскі пар-ламент галасуе нашмат меней выбарш-чыкаў — каля 50%.

Нягледзячы на гэтыя лічбы, шведская дэмакратычная традыцыя можа лічыцца вельмі моцнай. Наша грамадства нясе рысы глыбокай дэмакратычнасці не толькі ў агульнадзяржаўнай і мясцовай паліты-цы, але і ў школах, на працоўных месцах, у розных грамадскіх арганізацыях і ва ўсім грамадстве ўвогуле.


Роўныя правы:

У пошуках роўнасці

Швецыя не была сярод першых краін, якія ўвялі выбарчае права для жанчын. Але пасля таго, як у 1921-м годзе жанчы-ны атрымалі права голасу, праца па дасяг-ненні гендэрнай роўнасці ў Швецыі пры-несла, мабыць, болыпы плён, чым у любой іншай краіне свету.

Галоўны прынцып шведскай палітыкі роўнасці — эканамічная незалежнасць чалавека ад чалавека, безадносна да пола-вай прыналежнасці.

Другая важная мэта — каб мужчыны і жанчыны, наколькі магчыма, падзялялі клопат пра эканамічны дабрабыт сям'і і дагляд за дзецьмі пароўну. Швецыя мае самую шчодрую ў свеце сістэму дапамогі бацькам, якая дае магчымасць даглядаць дзяцей дома цягам іб-ці месяцаў, атрым-ліваючы ад дзяржавы фінансавую дапа-могу. Швецыя была першай краінай у свеце, дзе адзін (а цяпер ужо два) з гэтых месяцаў абавязкова замацоўваўся за татам.

Жаданне палепшыць становішча жан-чын у грамадстве было ўвогуле адной з важных сіл, якія рухалі пабудовай швед-скага грамадства дабрабыту. Таму гра-мадства і ўзяло на сябе вялікую частку той адказнасці, якая традыцыйна ляжала на плячах жанчыны, у першую чаргу — клопат пра дзяцей і старых. Вынікам гэтай палітыкі стала найбольшая ў свеце коль-касць працуючых жанчын — 7^%, пры 8о% працуючых мужчын. Шведскі палітычны і грамадска-адміністрацыйны істэблішмент дамогся значнага плёну ў барацьбе за роўнае прадстаўніцтва полаў у вышэйшых эшалонах улады. Нават у прыватным сектары апошнім часам назі-раецца усё хутчэйшы рух да роўнасці — акрамя іншага, гэта выяўляецца ў жорст-кіх патрабаваннях павялічыць прадстаў-ніцтва жанчын у кіраўніцтве прадпрыемстваў.

У Швецыі сёння існуе цэлы шэраг законаў і пастановаў, якія гарантуюць роўныя правы, аднолькавую плату за аднолькавую працу, забарону дыскры-мінацыі і пераследу па прыкмеце полу і г.д. Шмат якія з гэтых законаў тычацца адносін на рынку працы. За выкананнем законаў назірае амбудсмен па пытаннях роўнасці.

Шведскае заканадаўства і юрыдычная практьжа жорстка забараняюць дыскры-мінацыю і адмоўнае стаўленне да людзей на падставе іхняга этнічнага паходжання, фізічнай і псіхічнай інваліднасці або сек-суальнай арыентацыі. Ёсць у нас і законы, якія бароняць правы дзяцей у грамадстве і нават у сям'і. Вялікі міжнародны рэзананс выклікаў, напрыклад, у 1970-я гады закон, які ўпершыню ў свеце забараніў бацькам фізічна караць сваіх дзяцей.


Грамадства




Новыя шведы: вялікая хваля іміграцыі цягам апошніх трох дзесяцігоддзяў ператварыла Швецыю ў шматкультурнае грамадства.

усе яны адыгралі значную ролю.

У апошнія гады, пасля распаду камуністычнага блока, шведская палітыка ней-тралітэту ўпершыню стала прадметам сур'ёзных дыскусіяў. Сёння Швецыя — ужо шматгадовы сябра EC, што раней лічьшася супярэчлівым прынцыпу нейтралітэту. Сёй-той лічыць, што Швецью павінна стаііь і сябрам НАТА, іншыя цвёрда стаяць на старых пазіцыях няўдзелу ў вайсковых альянсах, нягледзячы на новую сітуацыю ў сусветным палітычным становішчы.

Адзін са складнікаў шведскай палітыкі дзяржаўнай бяспекі — моцная абарона; у яе аснове ляжыць прынцып, паводле якога Швецыя павінна мець магчымасць абара-ніць сябе саму без дапамогі з боку іншых краін. Шведская армія фармуецца на асно-ве прызыўной службы. У апошнія гады армія была значна зменшана — уважаючы на змены ў міжнароднай палітычнай сітуа-цыі, а таксама з прычыны агульных патра-баванняў эканоміі. Абаронная палітыка будуеіхца і на айчыннай ваеннай прамыс-ловасці, якая, каб выжыць, павінна экс-партаваць зброю за мяжу. Шведскі экспарт зброі — тэма няспынных гарачых дэба-таў. Згодна са шведскім заканадаўствам, экспарт зброі ў краіны, якія знаходзяцца ў стане вайны, забаронены. Але актывісты барацьбы за мір і іншыя крытыкі ўспры-маюць гэтую забарону як праяву двайной маралі — бо як бы там ні было, зброя ро біцца менавіта дзеля таго, каб ваяваць.

Рэлігія:

Ці адыграе царква ўсё яшчэ нейкую ролю?

Рэлігія:

Ці адыграе царква ўсё яшчэ нейкую ролю?

Мы, шведы, схільныя параўноўваць стан спраў на радзіме з тым, што робіцца ў іншых краінах, нібыта ўмовы жыцця — нейкае спаборніцтва. У такім «чэмпіянаце» Швецыя, пэўна, заняла б месца сярод най-менш рэлігійных, найбольш секулярызава-ных краін. Як і шматлікія іншыя працэсы ў нашай краіне, гэтая «дэрэлігізацыя» прай-шла вельмі хутка — менш як за стагодцзе. На мяжы 19-га-го-га стагоддзяў шведы былі богабаязным, гамагенна лютэранскім народам. Сёння сцверджанне, што царква страціла ў Швецыі свой рэлігійны змест і ператварылася, як і манархія, у цырыма-ніяльную праяву культурнай спадчыны, напэўна можна лічыць пераболыпаннем, але не надта моцным.


Швецью разарвала сувязі з каталіцыз-мам у іб-м стагоддзі і з гэтага часу стала пратэстанцкай краінай. Цягам чатырох стагоддзяў лютэранская царква была афі-цыйнай дзяржаўнай царквой Швецыі — аж да гооо-га года, калі царква і дзяржава, пасля дзесяцігоддзяў гарачых дэбатаў, урэшце разышліся. Тым не менш, амаль 8о% шведаў па-ранейшаму фармальна належаць да Шведскай царквы.

Сёння можна пачуць, што апошнім часам царква перажывае ў духоўных по-шуках маладых пакаленняў перьюд ад-раджэння. Тым не менш, для большасці шведаў царква — інсгытуцыя, з якой яны кантактуюць у асноўным у часе такіх цырымоніяў, як хрышчэнне, канфірмацыя (як і раней, даволі распаўсюджаны абрад), заканчэнне школы, шлюб ды пахаванне.

Сапраўдную новую рэлігійную «іскру» ў нашую краіну прынеслі імігранты. Дзяку-ючы сотням тысяч «новых шведаў», якія прадстаўляюць розныя культуры і рэлігіі, Швецыя сёння ўжо далёка не гамагенная лютэранская краіна; наадварот, яна харак-тарызуецца разнастайнасцю, у тым ліку і ў рэлігійным плане.

Інтэграцыя:

Новыя шведы

Змены ў шведскім грамадстве цягам апошняга стагоддзя можна шмат у чым назваць драматычнымі. Але наўрад ці што змяніла шведскае грамадсгва болып, чым пасляваенная іміграцыя.

Да часоў Другой сусветнай вайны


іміграцыя ў Швецыю была зусім нязнач-най. У i
У пасляваенны час у Швецыю ў по-шуках працы рушылі вялікія плыні эмі-грантаў — перш за ўсё з паўночных краін-суседак, але таксама і з Паўднёвай Еўропы: з Італіі, Грэцыі, Югаславіі і Турэччыны. У 1980-я гады іміграцыя рабочай сілы састу-піла месца хвалі ўцекачоў з краін па-за межамі EC. Узровень іміграцыі ў параўнанні з колькасцю агульнага насельніцгва краіны вельмі высокі. Сёння амаль 1,5 мільёна жы-хароў Швецыі (іб% насельнііітва) ці самі нарадзіліся за яе межамі, ці маюць абодвух такіх бацькоў.

Іміграцыя за вельмі кароткі час зрабіла Швецыю больш інтэрнацыянальнай, ад-крытай і шматкультурнай краінай. Зра-зумела, што гэты пераход прынёс з сабою і цэлы шэраг праблем — такіх, як сегрэ-гацыя, беспрацоўе сярод імігрантаў, нават культурныя супярэчнасці. Але ў параўнанні з іншымі краінамі мы адносна вольнью ад такіх праяў, як гвалт на этнічнай глебе ды папулісцкія ультраправыя партыі ў паліты-цы на агульнадзяржаўным узроўні.








Volvo YCC— канструкцыя, якая мае шмат інавацыйных рашэнняў і зроблена жанчынамі для жанчын; распрацавана для IKEA.


крэсла Vago, дызайнер Тумас Сандэль,



стагоддзя вытворчасць зрабілася для шведскага экспарту важнейшаю, чым продаж сыравіны.

Нават і сёння традыцыйная прамысло-васць Норланда — стальная і папяровая — выступае ядром шведскай эканомікі, забяспечваючы прыкладна шостую частку экспартных прыбыткаў краіны. Тым часам экспарт сыравіны дае менш за дзесятую частку прыбыткаў.

Аднак болей за 50% шведскага экс-парту складае тое, што можна назваць «інжынернай індустрыяй» — аўтамабіль-ная, тэлекамунікацыйная, электратэхніч-ная і падобныя вытворчасці.

Глабальныя брэнды:

Absolut, IKEA i Volvo

Швецыя са сваімі дзевяццю мільёнамі на-сельніцтва — вельмі маленькі рынак з макраэканамічнага пункту гледжання. Гэта — асноўнае тлумачэнне таго факту, што шведскія прадпрыемствы заўсёды вельмі моцна залежалі ад экспарту. 3 пры-чыны малой колькасці спажыўцоў на айчынным рынку прадпрыемствы былі папросту вымушаныя шукаць рынкі па-за межамі краіны.

Шведскія прадпрыемствы ўжо даўно загартаваліся міжнароднай канкурэнцыяй, таму ў цэлым шэрагу выпадкаў яны мелі перавагу перад канкурэнтамі з большых рынкаў. Можа, якраз з гэтай прычыны Швецыя мае болып транснацыянальных карпарацый на душу насельніцтва, чым любая іншая краіна. Вось некаторыя з


гэтых прадпрыемстваў: Volvo, Saab, Ericsson, Electrolux, ABB, AstraZeneca, Atlas Copco, SKE

Больш нядаўні феномен — моцныя глабальныя брэнды шведскіх прадпры-емстваў, якія займаюцца вытворчасцю спажывецкіх тавараў. Напрыклад, фірмы IKEA і Н&М, заснаваныя ў і947~м годзе традыцыйнымі шведскімі прадпрымаль-нікамі з мэтай пашырыць сучасны дызайн сярод шырокіх масаў. Асобны выпадак у гісторыі глабальнага маркетынгу — Absolut Vodka, брэнд, якім валодае дзяржаўная кампанія Vin&Sprit АВ. 3 дапамогай ге-ніяльных канцэпцыяў рэкламы і дызайну ўсяго за нейкія два дзесяткі гадоў яна стварыла адзін з наймацнейшых брэндаў сусветнага маштабу.

Індустрыі будучыні:

IT, біятэхніка і «ка-зытлівыя адчуванні»

Звычайна кажуць, што будучыня шведскай прамысловасці — у так званай «індустрыі ведаў»: у высокатэхналагічных, навука-ёмістых галінах, дзе Швецыя можа скары-стацца з высокага ўзроўню адукаванасці насельніцтва, традыцыі вынаходніцтва і прадпрымальнасці і агульнай мадэрнасці грамадства.

Сфера IT i тэлекамунікацый, дамі-нуючую пазіцыю ў якой займае фірма Ericsson, належыць, разам з біямедыцынай і біятэхнікай, да найважнейшых кірункаў развіцця шведскай індустрыі.


Медыцынскія даследчыя ўстановы і фар-мацэўтычныя прадпрыемствы Швеіхыі належаць да сусветных лідэраў у справах стварэння новых лекаў і перадавых мета-даў лячэння. Значная частка працы ў гэтай галіне (таксама як і ў сферы IT) адбываец-ца ў так званых «кластэрах», дзе прыват-ныя кампаніі супрацоўнічаюць з вядучымі універсітэтамі, атрымліваючы інвестыцыі ад дзяржавы і муніцыпалітэтаў.

У апошнія гады сярод найважнейшых напрамкаў развіцдя Швецыі ўсё часцей называюць абсалютна новы «індустрыяль-ны сектар». Гаворка ідзе пра так званую «камерцыйную культуру», у якую ўваход-зяць розныя крэатыўныя галіны дзейнасці — дызайн, мода, музыка, архітэктура, ку-лінарыя і гэтак далей. Поспехі Швецыі ў экспарце камерцыйнай культуры сёння настолькі значныя, што нашыя палітыкі нават прыдумалі для гэтага феномена адмысловую назву — «індустрыя адчу-ванняў». Турызм таксама лічыцца част-кай гэтай «індустрыі», значнасць якой, як чакаецца, будзе ў далейшым толькі ўзрас-таць.


Нобель:

Самая знаная прэмія

Альфрэд Нобель (Alfred Nobel, 1833-96)


— адзін з самых вядомых шведаў у свеце,
але не за тое, што ён зрабіў цягам жыцця,
а з-за прэміі, заснаванай паводле ягонага
тэстаменту.

Нобель быў адным са шматлікіх ге-ніяльных вынаходнікаў і прадпрымаль-нікаў Швецыі эпохі мінулага пералому стагоддзяў. Памёр ён у 1896-м годзе, валодаючы 355 патэнтамі, на аснове якіх пабудаваў прадпрыемствы ў 20 краінах. Найболып вядомая з ягоных вынаходак

— дынаміт.


Нобель быў адным з самых заможных людзей Швецыі. Дзяцей у яго не было, і ён наважыў адпісаць асноўную частку свайго багацця фонду, так і названаму фондам Нобеля. Даход ад гэтага капіталу павінен быў ісці на штогадовыя прэміі людзям, якія прынеслі найболын карысці для чалавецтва ў пяці розных галінах дзейнасці. Гэтыя галіны супадалі з асабіс-тымі інтарэсамі Нобеля: фізіка, хімія, медыцына, літаратура і мір. Першыя чатыры з названых прэміяў павінны былі ўручацца ў Стакгольме, а прэмія за мір — у сталіцы Нарвегіі Осла (Нарвегія ў часы жыцця Нобеля была ў саюзе са Швецыяй). У 1968-м годзе шведскі Дзяр-жаўны банк заснаваў шостую прэмію —


прэмію Дзяржаўнага банка Швецыі ў галіне эканамічных навук. Гэтая прэмія прысуджаецца ў памяць Альфрэда Нобеля.

Першы раз Нобелеўская прэмія была ўручаная ў 1901-м годзе. У хуткім часе яна зрабілася найболып прэстыжнай у свеце ва ўсіх сваіх катэгорыях. 3 тае пары яна прысуджаецца кожны год. Уручае прэмію шведскі кароль на цырымоніі, якая адбываецца ю снежня (дзень смерці Альфрэда Нобеля) у цэнтральнай кан-цэртнай зале Стакгольма. Пасля цыры-моніі ў будынку стакгольмскай ратушы даецца банкет.


Альфрэд Нобель застаўся ў гісторыі перш за ўсё дзякуючы прэміі, якая носіць яго імя, але сам ён бь індустрыяльных магнатаў ІІІвецыі.


адным з найбуйнейшых вынаходнікаў і





Вынаходкі розных часоў: тэрмометр Цэльсія, каляровая графіка для кампутараў і развадны ключ.


Вялікія вынаходкі:

Геніяльнасць - наш хлеб

Шведы шырока вядомыя як нацыя вы-находнікаў. Калі пералічваць імёны ўсіх шведскіх наватараў і іхнія вынаходкі ды адкрыцці, гэта можа гучаць, як нейкая нацыяналістычная пахвальба. Тым не менш трэба адзначыць, што з нашай ма-ленькай паўночнай краіны прыйшло вельмі шмат машын, прыладаў, прыстаса-ванняў, сістэм, лекаў, тлумачэнняў і мета-даў, якія дапамагаюць людзям жыць. Поспехі шведскай прамысловасці ў вялі-кай ступені залежалі і залежаць ад гэтай здольнасці знаходзіць новыя шляхі, новыя рашэнні ў новыя часы.

Гэты феномен настолькі прыкметны, што пра яго ўзнікненне створана нямала тэорыяў. Адна з найболып, мабыць, праўдзівых палягае ў тым, што Швецыя — перыферыйная, геаграфічна вялікая, маланаселеная краіна з жорсткім кліма-там, дзе ў даўнейшыя часы трэба было шмат кемлівасці і вельмі цяжкай працы, каб папросту выжыць.

Гісторыя шведскіх вынаходак і ад-крыццяў пачынаецца ўжо з 17-га стагод-дзя, з лекара і вучонага Улафа Рудбека Старэйшага (Olof Rudbeck den aldre), які, сярод іншага, адкрыў у чалавека лімфа-тычную сістэму. 3 гэтага часу адкрыцці ішлі адно за адным.

Вось толькі маленькі спіс шведскіх вынаходнікаў і іх галоўных вынаходак,


інавацыяў і адкрыццяў:

Андэрс Цэльсій (Anders Celsius, 1701-44) — шкала і тэрмометр Цэльсія; Карл фон Лінэй (Carl von Linne, 1707-78) — Systema naturae, сістэма класіфікацыі рас-лін, жывёл і мінералаў; Карл Вільхельм фон Шэле (Carl Wilhelm von Scheele, 1742-86) — адкрыў, сярод іншага, хімічны элемент хлор; Ён Эрыксан (John Ericsson, 1803-89) — грабны вінт; Альфрэд Нобель (Alfred Nobel, 1833-96) — дынаміт; Густаў дэ Лаваль (Gustaf de Laval, і845-і9із) — сепаратар; Ларс Магнус Эрыксан (Lars Magnus Ericsson, 1846-1926) — развіў тэ-лефон і тэлефанію; Юхан Петэр Юхансан (Johan Petter Johansson, 1853-1943) — Раз" вадны ключ; Нільс Рустаў Дален (Nils Gustav Dalen, 1869-1937) — газавы маяк; Фрэдрьж Юнгстрам (Fredrik Ljungstrom, 1875-19^4) — паравая турбіна; Свен Вінт-квіст (Sven Wingquist, 1876-195 3) — шары-кападшыпнік; Балтазар фон Платэн (Baltzar von Platen, 1898-1984) — халад-зільнік; Віктар Хасельблад (Victor Hassel-blad, 1906-78) — люстэркавая фотакаме-ра; Эрык Валенберг (Erik Wallenberg, 1915-99) і Рубен Равусінг (Ruben Rausing, 1895-1983) — упакоўка «тэтрапак»; Рунэ Эльмквіст (Rune Elmquist, 1906-96) — электронны «пейсмэйкер».

3 вынаходак апошніх часоў можна адзначыць трохпунктавы рэмень бяспекі Нільса Буліна (Nils Bohlin), лічбавыя сістэмы АХЕ кампаніі Ericsson, кампутар-ную «мышку» і каляровую кампутарную графіку, а таксама сістэму спадарожніка-вай навігацыі GP&C Хокана Ланса (Hakan Lans), хірургічны гама-нож Ларса


Лекселя (Lars Leksell) i, нарэшце, лекі ад язвы страўніка Losec, распрацаваныя кам-паніяй AstraZeneca.




Коштжыцця:

Ці дорага жыць у Швецыі?

Раней часта казалі — а часам кажуць і цяпер — што шведы жывуць пад най-болыпым у свеце цяжарам падаткаў. I хоць рабіць гэткія параўнанні ўсё болып складана, міжнародная статыстыка ста-віць Швецыю ў самы верхні радок, калі вядзецца пра долю падаткаў у валавым нацыянальным прадукце. Шведская гра-мадская мадэль грунтуецца на дабрабыце ўсяго насельніцтва, які фінансуецца праз падаткі. У выніку на падаткі ідзе большая частка асабістага даходу грамадзян, чым у іншых краінах.

Меней вядома, што шведскія падаткі на прадпрымальніцкую дзейнасць, наад-варот, даволі нізкія ў параўнанні з іншымі краінамі. Шведскія прадпрыемствы пла-цяць меней падаткаў, чым прадпрыемствы ў краінах-канкурэнтках — такіх, як Ня-меччына, ЗША або Японія.

Другое пашыранае ўяўленне — Шве-цыя дарагая для жыцця краіна. Так было, безумоўна, раней, і ў пэўным сэнсе так яно ёсць і сёння. Аднак нізкая інфляцыя ў спалучэнні з агульным становішчам на сусветным рынку валют перамяніла гэтую сітуацыю ў «пазітыўны» для Швецыі бок. Згодна з міжнароднай статыстыкай агуль-ных коштаў жыцця Швецыя сёння зна-ходзіцца на ніжніх пазіцыях у Еўропе. У шведскай сталіцы Стакгольме жыць тан-ней, чым, напрыклад, у Хельсінкі, Капенгаген


Швецыя лічыцца шмат у якіх адносінах адной з найбольш мадэрных і развітых краін у свеце. I гэта праўда.

Аднак паміж Швецыяй і старажытнымі культурамі краін еўра-пейскага кантынента існуе адно важнае адрозненне. Менш за сто гадоў таму Швецыя была ўсяго толькі адсталай сялянскай краінай, адной з найбяднейшыху Еўропе, а большасць яе насельніцтва жыла ў вёсцы ў вельмі цяжкіх умовах. Пра нейкую касмапалітыч-ную культуру амаль немагчыма было і думаць. За нешматлікімі выключэннямі мы, шведы, усяго на адно-два пакаленні адышліся ад жабрацкіх хацін на задворках.

Гэтую нашу простую, сялянскую спадчыну лёгка заўважыць у нашым менталітэце, у нашай пачуццёвай сувязі з прыродай і спрад-вечным. Падобна, што нам яшчэ не надта ўтульна ў ролі сучасных касмапалітаў. Насамрэч мы сумуем па чырвонай драўлянай хатцы ў гушчары ельніку. Гэта відаць у нашым стылі жыцця, у нашыхтрады-цыях і звычках.

Тыпова шведскай можна назваць рэдкае і супярэчлівае спалу-чэнне амаль экстрэмальнай мадэрнасці і — для многіх іншаземцаў дзіўнай і экзатычнай — замілаванасці прыродай і простай культур-най спадчынай.


Нацыянальныя святы:

Мы святкуем змены пораў года

Сялянскае паходжанне шведаў выяўляец-ца ў блізкасці і замілаванні да нашай паўночнай прыроды. Часам здаецца, што тэмперамент шведскай душы цалкам за-лежыць ад рэзкіх зменаў пораў года. Цяжка-сур'ёзны, сціплы, адказны «зімо-вы швед» здаецца зусім іншым чалаве-кам, чым вясёлы, адкрыты, амаль фры-вольны «летні швед». Цягам кароткага, інтэнсіўнага паўночнага летняга сезону шведы на некалькі месяцаў быццам адва-рочваюцца ад сучаснай цывілізацыі, каб на ўсю поўніцу нацешыцца цудоўнымі, але такімі нетрывалымі дарункамі пры-роды.

У секулярызаваным шведскім гра-мадстве любоў да прыроды найбольш падобная да нацыянальнай рэлігіі.

Усе нашы нацыянальныя святы і свя-точныя традыцыі маюць рысы ўсхвалення і замоваў, адрасаваных прыродзе і зме-нам пораў года:

- Дзень Святой Люсіі ў снежні, калі працэсіі ўбраных у белае дзетак са свеч-камі ў руках ідуць праз зімнюю ноч на чале з самой Люсіяй — выбранай дзяў-чынкай з агністай каронай у валасах;

- Каляды, калі мы аб'ядаемся трады-цыйнымі сялянскімі зімовымі «кансерва-мі» — марынаваным селядцом, траской у шчолачным растворы і салёнай шынкай;

- Пярэдадне Вальпургіевай ночы ў





Падаткі на прыбыткі фізічных асобаў у Швецыі высокія, але падаткі на прадпрыемствы ніжэйшыя, чым у шмат якіх іншых краінах.


Коштжыцця:

Ці дорага жыць у Швецыі?

Раней часта казалі — а часам кажуць і цяпер — што шведы жывуць пад най-болыпым у свеце цяжарам падаткаў. I хоць рабіць гэткія параўнанні ўсё болып складана, міжнародная статыстыка ста-віць Швецыю ў самы верхні радок, калі вядзецца пра долю падаткаў у валавым нацыянальным прадукце. Шведская гра-мадская мадэль грунтуецца на дабрабыце ўсяго насельніцтва, які фінансуецца праз падаткі. У выніку на падаткі ідзе большая частка асабістага даходу грамадзян, чым у іншых краінах.

Меней вядома, што шведскія падаткі на прадпрымальніцкую дзейнасць, наад-варот, даволі нізкія ў параўнанні з іншымі краінамі. Шведскія прадпрыемствы пла-цяць меней падаткаў, чым прадпрыемствы ў краінах-канкурэнтках — такіх, як Ня-меччына, ЗША або Японія.

Другое пашыранае ўяўленне — Шве-цыя дарагая для жыцця краіна. Так было, безумоўна, раней, і ў пэўным сэнсе так яно ёсць і сёння. Аднак нізкая інфляцыя ў спалучэнні з агульным становішчам на сусветным рынку валют перамяніла гэтую сітуацыю ў «пазітыўны» для Швецыі бок. Згодна з міжнароднай статыстыкай агуль-ных коштаў жыцця Швецыя сёння зна-ходзіцца на ніжніх пазіцыях у Еўропе. У шведскай сталіцы Стакгольме жыць тан-ней, чым, напрыклад, у Хельсінкі, Капен-


гагене, Осла, Лондане, Нью-Йорку, Маскве, Токіо або Пекіне. Гэта тычыцца і турызму. Шмат хто з людзей, якія ўпер-шыню прьызджаюць у Швецыю, прыемна здзіўляецца ўзроўню коштаў.

Апошняе дзесяцігоддзе для Швецыі адзначалася ўздымам эканомікі. Пакуп-ніцкая здольнасць шведаў значна вырасла, што прывяло да росту заможнага сярэд-няга класу. Даследаванні такіх міжнарод-ных арганізацьюў, як ААН, АЭСР і Су-светны Эканамічны Форум, паказваюць, што шведы — і ў эканамічным, і ў са-цыяльным плане — жывуць лепей, чым амаль усе астатнія народы свету.


ПАДАХОДНЫЯ ПАДАТКІ

(2006)


МЕСЯЧНАЯ ЗАРПЛАТА
ПАДАТАК
ПАДАТАК

(SEK)
(SEK)
(%)

12 000
3 100
26

14 000
3 800
27

17 000
4 800
28

20 000
5 900
30

25 000
7 700
31

35 000
12 600
36

40 000
15 200
38

45 000
18 100
40


БЮДЖЭТСЯМ'1(2006)

Двое дзяцей, 4 і 10 гадоў. Бацькі абодва працуюць, адзін з іх на няпоўную стаўку.
ДАХОД


SEKY МЕСЯЦ
38 700

- 11 420

2 200


Зарплата

1+2 (24 700+14 000) Падаткі і выплаты 1+2 Дапамога на дзяцей
29 480


АГУЛАМ ДАХОД

ВЫДАТКІ
11 180 10 930

1 160

2 900

3 310


Жыллё, 3 спальні Гаспадарчыя выдаткі Дагляд за дзецьмі Аўтамабіль Іншае

АГУЛАМ ВЫДАТКІ 29 480

SEK 1 (шведск. крона) = калн USD 0,14 або GBP 0,07 або EUR 0,11 (верасень 2006)





Швецыя лічыцца шмат у якіх адносінах адной з найбольш мадэрных і развітых краін у свеце. I гэта праўда.

Аднак паміж Швецыяй і старажытнымі культурамі краін еўра-пейскага кантынента існуе адно важнае адрозненне. Менш за сто гадоў таму Швецыя была ўсяго толькі адсталай сялянскай краінай, адной з найбяднейшыху Еўропе, а большасць яе насельніцтва жыла ў вёсцы ў вельмі цяжкіх умовах. Пра нейкую касмапалітыч-ную культуру амаль немагчыма было і думаць. За нешматлікімі выключэннямі мы, шведы, усяго на адно-два пакаленні адышліся ад жабрацкіх хацін на задворках.

Гэтую нашу простую, сялянскую спадчыну лёгка заўважыць у нашым менталітэце, у нашай пачуццёвай сувязі з прыродай і спрад-вечным. Падобна, што нам яшчэ не надта ўтульна ў ролі сучасных касмапалітаў. Насамрэч мы сумуем па чырвонай драўлянай хатцы ў гушчары ельніку. Гэта відаць у нашым стылі жыцця, у нашыхтрады-цыях і звычках.

Тыпова шведскай можна назваць рэдкае і супярэчлівае спалу-чэнне амаль экстрэмальнай мадэрнасці і — для многіх іншаземцаў дзіўнай і экзатычнай — замілаванасці прыродай і простай культур-най спадчынай.


Нацыянальныя святы:

Мы святкуем змены пораў года

Сялянскае паходжанне шведаў выяўляец-ца ў блізкасці і замілаванні да нашай паўночнай прыроды. Часам здаецца, што тэмперамент шведскай душы цалкам за-лежыць ад рэзкіх зменаў пораў года. Цяжка-сур'ёзны, сціплы, адказны «зімо-вы швед» здаецца зусім іншым чалаве-кам, чым вясёлы, адкрыты, амаль фры-вольны «летні швед». Цягам кароткага, інтэнсіўнага паўночнага летняга сезону шведы на некалькі месяцаў быццам адва-рочваюцца ад сучаснай цывілізацыі, каб на ўсю поўніцу нацешыцца цудоўнымі, але такімі нетрывалымі дарункамі пры-роды.

У секулярызаваным шведскім гра-мадстве любоў да прыроды найбольш падобная да нацыянальнай рэлігіі.

Усе нашы нацыянальныя святы і свя-точныя традыцыі маюць рысы ўсхвалення і замоваў, адрасаваных прыродзе і зме-нам пораў года:

- Дзень Святой Люсіі ў снежні, калі працэсіі ўбраных у белае дзетак са свеч-камі ў руках ідуць праз зімнюю ноч на чале з самой Люсіяй — выбранай дзяў-чынкай з агністай каронай у валасах;

- Каляды, калі мы аб'ядаемся трады-цыйнымі сялянскімі зімовымі «кансерва-мі» — марынаваным селядцом, траской у шчолачным растворы і салёнай шынкай;

- Пярэдадне Вальпургіевай ночы ў





Люсія, Вальпургіева ноч і свята сярэдзіны лета: тры нацыянальныя святы, якія славяць прыроду і змену пораў года.


апошш вечар красавіка, калі запальваюц-ца вогнішчы, каб сімвалічна «выкурыць» пражытую зіму і вызваліць месца для надыходу лета;

- Сонцаварот — свята сярэдзіны лета, калі прырода дасягае вяршыні сваёй урад-лівасці; мы адзначаем яго з аргіястычным імпэтам;

- Свята ядзення ракаў, калі мы за-маўляем будучую зіму маленькімі ліхта-рыкамі і спевамі пад поўняю ў аксамітна-чорнай жнівеньскай начы.

Любоў да хараства прыроды і журба з прычыны таго, што ўсё гэта мінае — вось у чым сакрэт шведскай душы.


Міфы:

Бландзінкі, белыя мядзведзі і сама-губствы

Калі швед вандруе па вялікім свеце, яму часта сустракаюцца людзі, якія спярша не могуць сказаць пра нашу краіну нічога. Праз некалькі хвілін, аднак, субяседнікі звычайна ўзгадваюць, што маюць пра яе некаторыя — вельмі дакладныя і пэўнью — уяўленні. Звычайна гэта ўсё тыя ж старыя міфалагічныя малюнкі Швецыі як халоднай, прыхавана-камуністычнай


краіны, населенай белымі мядзведзямі, дурнаватымі, але неразборлівымі бланд-зінкамі і змрочнымі, беспрасветна п'яны-мі самагубцамі.

Падаецца, што гэтыя клішэ жывуць сваім уласным і вечным жыццём. Таму трэба, напэўна, «прайсціся» па ўсім спісе:

шведскі грэх. Гэты міф пайшоў ад шведскіх фільмаў 1950-х, 60-x i 70-х гадоў са сцэнамі галізны. Ён не вельмі адпавядае рэчаіснасці. Праўда ў тым, што шведы ставяцца да галізны і сексу болей раскава-на, чым шмат якія іншыя народы. Аднак, згодна з міжнароднай статыстыкай, у Швецыі вельмі мала такіх праяваў, як падлеткавая цяжарнасць ды венерычныя захворванні.



Белыя мядзведзі, бландзінкі і самагубствы — жывучыя замежныя міфы пра Швецыю.






Лленегадоўля і мастацкія рамёствы вельмі важны:


для традыцыйнай саамскай культуры.





сацыялізм. He. Швецью — наскрозь д'луіакратычная краіна з рынкавай эка-помікай, хоць і з мацнейшай, чым у шмат якіх іншых краінах, палітыкай падзелу нрыбыткаў.

САМАГУБСТВЫ. Жывучы міф, які не мае пад сабой ніякіх падставаў. Ён прыдума-пы ў Амерыцы ў 1950-я гады правай пра-нагандай як аргумент у барацьбе з левымі лібераламі, для якіх шведскі «трэці шлях» быў пэўным прыкладам. Праўда ў тым, што Швецыя першай у свеце пачала весці праўдзівую статыстыку самагубстваў. На-самрэч мы і тут таксама знаходзімся на пізкім, па міжнародных мерках, узроўні.

БЕЛЫЯ МЯДЗВЕДЗІ. He.

прыгожыя бландзінкі. Так.

халодны клімат. I так, і не. Шведская зіма халодная і доўгая, але летнія месяцы цёплыя і прыемныя. Клімат злагоджваец-ца цёплым Гальфстрымам у Паўночнай Атлантыцы.

Карэнныя жыхары:

Саамы — народ сонца і ветру

Раней наконт гэтага існавалі розныя тэорыі, але сёння пераважная большасць гісторыкаў згодная з тым, што саамы — першыя жыхары Скандынавіі.

Саамы — адзін з самых дробных так званых «карэнных народаў» у свеце. Іншыя падобныя групы — індзейцы Паў-ночнай Амерыкі, абарыгены Аўстраліі, маоры Новай Зеландыі і эскімосы Аляскі


ды Грэнландыі. Агульная колькасць саа-маў — прыкладна 50-60 тысяч, і каля і5 тысяч з іх жыве ў Швецыі. Саамы на-зываюць сваю краіну Sdpmi i лічаць сваімі ўсе землі, што ляжаць на поўнач ад Па-лярнага круга ў Швецыі, Нарвегіі, Фін-ляндыі і на расійскім Кольскім паўво страве.

Традыцыйны занятак саамаў — але-негадоўля. Цэлых 35% агульнай тэрыто-рыі Швецыі — аленевыя пашы. Раней саамы пасвілі аленяў пехатой або на лы-жах, толькі з дапамогай сабак. Сёння дзеля гэтага патрабуюцца такія сучасныя прылады, як снегаходы, матацыклы і верталёты.

Аленегадоўля лічыцца адной з трох «ног», на якіх стаіць культура саамаў. Астатнія дзве — саамская мова і мастац-кія рамёствы, вырабы з традыцыйных матэрыялаў — бярозы, аленевай скуры і рогу.

Шэраг нацыянальных паркаў і пры-родных запаведнікаў шведскай Лапландыі занесеныя ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА пад імем Sdpmi.

«Саам» па-саамску значыць «чала-век». Назва Sdpmi азначае як краіну саамаў, так і людзей, якія там жывуць. Самі саамы называюць сябе «народам сонца і ветру».


Манархія:

Карольтрывала сядзіць на троне

Шведская манархія і каралеўскі дом ужо даўно выконваюць толькі прадстаўнічыя і цырыманіяльныя функцыі. Гэта не зна-чыць, што каралеўскі дом не мае ніякага значэння ў нашым грамадстве. Народная падтрымка манархіі і каралеўскага дома вельмі моцная, нягледзячы на тое, што рэспубліканскія ідэі шырока распаўсюд-жаныя ў палітычным (у першую чаргу сацыял-дэмакратычным) асяроддзі.

Цяперашні шведскі кароль Карл XVI Густаў паходзіць з роду Бернадотаў, які займае трон з і8і8-га года, калі напалео-наўскі маршал Жан Батыст Бернадот (Jean Baptiste Bernadotte) зрабіўся швед-скім каралём, узяўшы імя Карл XIV Юхан (Karl XIV Johan). Дзявочае імя каралевы Сільвіі — Зомерлат (Sommerlath). Яна дачка нямецкага бізнесоўца і ягонай жон-кі, іггго родам з Бразіліі. Каралеўская пара мае траіх дзяцей: гэта кронпрынцэса Вікто рью, прынц Карл Філіп (Carl Philip) i прын-цэса Мадлен (Madeleine).

Раней у Швецыі толькі нашчадкі мужчынскага полу мелі права на трон. Гэты закон змянілі ў 1980-м годзе, каб кронпрынцэса Вікторыя атрымала права ўспадкаваць карону. Цяпер кронпрынцэ-са, якая нарадзілася ў і977~м годзе, ат-рымлівае шырокую адукацыю, каб з цягам часу стаць каралевай.



Славутыя шведы

ABBA (1972-83). Назва складаецца з пер-шых літар імёнаў удзельнікаў групы — Ані-Фрыд Люнгстад (Anni-Frid Lyngstad), Б'ёрна Ульвеуса (Bjorn Ulvaeus), Бені Ан-дэрсана (Benny Andersson) i Агнеты Фэльт-скуг (Agnetha Faltskog) — чатырох артыс-таў, якія спачатку былі дзвюма сямейнымі парамі. Згодна з некаторымі звесткамі, ABBA, якая запісала за сваю надзвычай-ную, але кароткую кар'еру мноства сусвет-ных хітоў, — найболып паспяховая ў камерцыйным сэнсе поп-група за ўсю гісторыю. Група раптоўна спыніла існа-ванне на вяршыні поспеху і з той пары болып не адраджалася.

ГУНАР АСПЛУНД (GUNNAR ASPLUND, 1885-1940) • Найбуйнейшае імя ў шэрагу знач-ных шведскіх архітэктараў-мадэрністаў і функцыяналістаў. Адзін з лідэраў паўноч-на-еўрапейскага мадэрнізму. Найбольш вядомая за межамі Швецыі праца — на-ватарская ландшафтная і будынкавая ар-хітэктура Лясных могілак у Стакгольме (і9і5-4°> У супрацоўніцтве з Сігурдам Ле-верэнтцам [Sigurd Lewerentz]), гэта вялікі, сусветна вядомы архітэктурны ансамбль.

ІНГМАР БЕРГМАН (INGMAR BERGMAN, нарадз. у 1918 г.). Адзін з найболып выбітных і ўплывовых рэжысёраў тэатра і кіно ў свеце. Найбольш вядомы сваёй псіхала-гічнай рэжысурай і візуальнымі вына-ходкамі, зробленымі ў супрацоўніцтве з аператарам Свенам Нюквістам (Sven Nykvist), але пры гэтым ён таксама яшчэ


і выдатны рэжысёр камедыяў. Цягам апошніх дзесяцігоддзяў працуе ў асноў-ным як тэатральны рэжысёр у Каралеў-скім драматычным тэатры ў Стакгольме.

б'ёрн борг (bjorn borg, нарадз. у 1:956 г. ). Самы вядомы шведскі спартсмен. Сваёй наватарскай тэхнікай, стылем паводзінаў на корце і па-за кортам, халодным, «паў-ночным» тэмпераментам, за які яго пра-звалі «Ice Borg», ён зрабіў рэвалюцыю ў сусветным тэнісе. Аўтар аднаго з самых выдатных дасягненняў у гісторыі спорту — спецыяліст па земляных кортах, ён пяць разоў запар перамог на траве Уімблдона ў турнірах 1976-8і-га гадоў. Выйграў іі тытулаў на турнірах Вялікага шлема. Нечакана спыніў кар'еру ўжо ў 1982-м годзе.

ГРЭТА гарба (1905-90), народжаная Густаў-сан (greta garbo, Gustafsson). Адна з найбольш славутых зорак сусветнага кінематографу. Распачала кар'еру ў Галі-вудзе ў 192.6-м годзе як актрыса нямога кіно. Адышла ад працы ў гс,^г-м годзе і, нягледзячы на шматлікія спробы ўгава-рыць яе вярнуцца на экран, ніколі больш у кіно не працавала. Рэшту жыцця пра-жыла ў ізаляцыі ў Нью-Йорку, што па-спрыяла стварэнню міфа вакол яе асобы.

даг хаммаршольд (1905-61). Генеральны сакратар ААН у і953_6і-м гадах, вядомы сваёй энергіяй і ініцыятыўнасцю. Вывеў ААН на новы ўзровень аўтарытэтнасці. Стварыў Сілы ААН па падтрыманні міру. На час, калі ён займаў пасаду Генеральнага сакратара, прыпалі такія канфлікты, як паўстанне ў Вугоршчыне, суэцкі і кан-галезскі крызісы. Загінуў у авіякатастрофе ў цяперашняй Замбіі ў 1961-м годзе. Па-смяротна атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Пакінуў пасля сябе глыбока рэлігій-ныя і нават містычныя запісы.
СЕЛЬМА ЛАГЕРЛЁФ (SELMA LAGERLOF, 1858-1940). Адмовілася ад ролі спадчынніцы бацькоўскага маёнтка ў правінцыі Вэрм-ланд і апублікавала ў 1891-м годзе свой вялікі дэбютны раман «Сага пра Ёсту Берлінга», заснаваны, як і шмат якія іншыя яе творы, на народнай легендзе, якую пераказвалі на малой радзіме Ла-герлёф у Вэрмландзе. Атрымала Нобе-леўскую прэмію ў 1909-м годзе. У 1914 годзе стала першай жанчынай-сябрам Шведскай Акадэміі.

астрыд ліндгрэн (1907-2002). Гл. стар. з-

карл фон лінэй (1707-78). Гл. стар. 13.

БРУНА MATCAH (BRUNO MATHSSON, 1907-88). Выдатны архітэктар-мадэрніст і функ-цыяналіст. Больш вядомы, аднак, як най-буйнейшы шведскі дызайнер мэблі.

альфрэд нобель (1833-96)- Гл. стар. 23.

улаф пальме (1927-86). Прэм'ер-міністр Швецыі ў 1969-76-м i 1982-86-м гадах. Ра-дыкальны сацыял-дэмакрат. Нарадзіўся ў багатай буржуазнай сям'і, што паспрыяла стварэнню вобраза Пальме як самага не-адназначнага шведскага палітыка 20-га стагоддзя — і ў самой Швецыі, і па-за яе межамі. Застаўся ў гісторыі, перш за ўсё, як дзеяч міжнароднай палітыкі — адзін з найбольш актыўных агітатараў за правы краін «трэцяга свету» і праціўнік вайны ЗША ва В'етнаме. Забіты на вуліцы Стак-гольма ў лютым 1986-га года, калі разам з жонкай без варты вяртаўся дадому з кіна-тэатра. За гэтае забойства нікога не асудзілі,

АЎГУСТ СТРЫНДБЕРГ (і849-і912)- Найбуй-нейшы і самы неадназначны шведскі пісьменнік, чый вобраз дагэтуль пануе ў шведскай літаратуры і культурнай спад-чыне. Буйны фатограф і жывапісец. На працягу ўсёй сваёй кар'еры Стрындберг быў прадметам палкіх дыскусіяў. Праз гэтыя няспынныя спрэчкі не атрымаў Нобелеўскай прэміі і не быў абраны ў Шведскую Акадэмію. Унікальнасць Стрындберга ў псіхалагічнай глыбіні,





Славутыя шведы: Грэта Гарба, ABBA (Бені Андэрсан, Ані-Фрыд «Фрыда» Люнгстад, Агнета Фэльтскуг і Б'ёрн Ульвеус), Б'ёрн Борг.


моцы, інтэнсіўнасці і моўным багацці ЯГО твораў, а таксама ў асабістай мас-гацкай шматбаковасці.

рауль валенберг (1912-?). Дыпламат, па-ходзіў з сям'і буйных шведскіх фінан-


сістаў. Напрыканцы Другой сусветнай вайны з дапамогай фальшывых дыпла-матычных пашпартоў выратаваў дзесяткі тысяч габрэяў Будапешта ад вывазу ў канцэнтрацыйныя лагеры. Быў абвінава-чаны ў шпіянажы і ўзяты ў палон савец-


кім вонскам у 1945~м годзе, пасля чаго лічыцца зніклым. Апошнія звесткі пра Валенберга датуюцца і947~м годам. Сёння Валенберг мае статус амаль што святога, помнікі яму стаяць па ўсім свеце.





Шведскія сімвалы

Швецыя, невялікая краіна, не ўзбагаціла сусветную культуру шматлікімі «іконамі». Але некаторыя «шведы» займаюць не апошняе месца ў той карціне свету, якую стварае Галівуд...

ВІКІНГ. Ніякі іншы паўночны вобраз не можа нават і параўноў-вацца з вядомасцю вікінга. Цывілізаваная Еўропа ўжо болей за тысячу гадоў не можа аправіцца ад шоку, выкліканага дзі-кімі паўночнымі людзьмі, якія прыйшлі на берагі кантынен-тальнай Еўропы і Брытаніі са свайго суровага свету, каб сеяць смерць і разбурэнне.

чалавек за рулём volvo. Ці заўважалі Вы, што адказныя, крыху занудлівыя, высокаадукаваныя, працавітыя сямейныя мужчыны ў твідавых пінжаках у амерыканскіх фільмах заўсё-ды ездзяць на «Вольва»? Хіба ж гэта не сімвал замежнага міфа аб шведскім грамадстве бяспекі?



шведскі КУХАР. У апошнія гады Швецыя паказала сябе як адна з краін, найбольш прагрэсіўных у тым, што тычыцца куліна-рыі. Адмак самым вядомым у свеце шведскім кухарам па-ра-нейшаму застаецца лялька з тэлевізійнай праграмы The Muppet Show...

ІНГА СА швецыі. Сучасных шведскіх жанчын бянтэжыць той
факт, into мноства дурнаватых і неразборлівых бландзінак у
евецс кіію часта аказваецца шведкамі. Нярэдка, аднак, гэтыя
«шведкі» чамусьці носяць скураныя шорты і іншыя строі, якія
хутчзй нагадваюць пра Альпы. Відаць, Галівуд так і не наву-
... ўоі адрозніваць Швецыю ад Швейцарыі...

Si.

Svenska institutet

Шведскі інстытут (SI) — дзяржаўная ўстанова, якая займаецца распаўсюджваннем ведаў пра Швецыю за мяжою і адказвае за абмен з іншымі краінамі ў галінах культуры, адукацыі, навуковых даследаванняў і іншых сферах грамадскага жыцця. Шведскі інстытут выдае шмат друкаванай прадукцыі, прысвечанай шведскаму грамадству. Гэтыя публікацыі можна замовіць непасрэдна ў Шведскім інстытуце або ў дыпламатычных прадстаўніцтвах Швецыі за мяжой. Шмат што з інфармацыі, якая там змяшчаецца, можна знайсці і на вэб-старонцы Sweden.se.

Sweden.se — афіцыйны Інтэрнет-партал Швецыі. Па адрасе www.sweden.se можна знайсці практычна ўсё, што замежны турыст жадае ведаць пра Швецыю: асноўныя факты, навіны, актуальную інфармацыю, прагнозы надвор'я, карты, імпрэзы і пад. Тамсама ёсць вялікі спіс спасылак на англамоўныя інтэрнет-старонкі шведскіх арганізацый і ўстаноў.

У кніжнай краме Sweden Bookshop, што знаходзіцца па адрасе: Slottsbacken 10 у Стакгольме, або па Інтэрнет-адрасе: www.swedenbookshop.com, можна знайсці кнігі, брашуры і багата ілюстраваныя падарункавыя выданні пра Швецыю, а таксама шырокі выбар шведскай мастацкай і дзіцячай літаратуры, курсы шведскай мовы. Выданні прапануюцца ў перакладзе на шматлікія мовы свету.

Svenska institutet

Box 7434

SE-103 91 Stockholm

Sweden

Тэл.: +46-8-453 78 00 Факс: +46-8-20 72 48 Электронная пошта: si@si.se Адрас у Інтэрнеце: www.si.se

"■ 2003, 2004, 2007 Клпс Брытан I ШведскІ Інстытут

Навигация по статьям
ШВЕЦЫЯ I БЕЛАРУСЬ Следующая статья
Комментарии принадлежат их авторам. Мы не несем ответственности за их содержание.



Уважаемые посетители сайта! Ждем Вашу информацию, которая может быть полезна для многих, даже если вызовет некоторый "резонанс".

добавить свою новость ->
НОВОЕ В ПУБЛИКАЦИЯХ
счетчики



[AD]
Каталог белорусских сайтов

[AD]
Каталог TUT.BY

[AD]




[AD]
Каталог белорусских сайтов

[AD]
Каталог TUT.BY

Брест. Беларусь. СНГ. Магазины. Компании.


домой новости ссылки форум файлы контакт

Брестские новости, новости города Бреста, события, факты, комментарии. Новости религии, новости политики, новости права. Оппозиция и власть. Брестські новини, новини міста Бреста, події, факти, коментарі. Новини релігії, новини політики, новини права. Опозиція і влада. Brest news, news of the city of Brest, events, facts and comments. News of religion, news, politics, news law. The opposition and government. news Brest, wiadomości z miasta Brest, wydarzenia, fakty i komentarze. News religii, aktualności, polityka, prawo wiadomości. Opozycji i rządu. Перепечатка материалов или их публикация в интернете без ссылки на источник www.dranik.info не допускается
За
содержание материалов, достоверность информации, реквизитов и номеров телефонов ответственность несут лица присылающие эту информацию.
Сайт создан при содействии "Центра изучения общественного мнения в Центральной и Восточной Европе"